Неўзабаве Беларускаму радыё споўніцца 95 гадоў
Гэтую дату ў краіне адзначаць шэрагам імпрэз. Першая з іх адбылася ў сталіцы – у Музеі Янкі Купалы.
Кажа ветэран-радыйшчык паэт Мікола Чарняўскі:
– Маё самае першае выступленне на радыё адбылося, па-мойму, у кастрычніку 1960-га года. Даводзілася самому хадзіць з тым жа магнітафонам, які важыў 12 кілаграмаў. Яго трэба было берагчы, таму што ў марозны дзень ён мог не запісаць нічога. І заўсёды, калі прыходзіў з вуліцы, так спачатку, калі я прыязджаў у вёску, то на печы грэў. Такая тэхніка. Таму што можна было нічога не запісаць.
95-ці годзе Беларускага радыё будзе адзначанае яшчэ шэрагам імпрэз. Адбудуцца чарговыя сустрэчы з ветэранамі прафесіі, з сённяшнімі рэжысёрамі, рэдактарамі ды вядоўцамі. Таксама наведвальнікі пачуюць фрагменты архіўных аўдыёзапісаў.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск