Неўзабаве пабачыць свет чарговы гарадзенскі нумар Arche
Жыхарам Гародні і аматарам гісторыі горада над Нёманам рэдакцыя часопіса Arche падрыхтавала падарунак – чарговы гарадзенскі нумар. Кажа рэдактар выдання Аляксандр Пашкевіч:
– Два нумары падрыхтаваныя да друку. Адзін прысвечаны гісторыі і культуры Гародні, гэта чарговы гарадзенскі нумар. А таксама нумар, прысвечаны Аршанскай бітве. Неўзабаве, у гэтым месяцы, павінны выйсці.
Падрыхтавана да друку таксама манаграфія гарадзенскага гісторыка Наталлі Сліж, прысвечаная шлюбным і пазашлюбным стасункам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў 16 – 17 стагоддзях. Гэтая кніга таксама з’явіцца на працягу месяца.
Аляксандр Пашкевіч. Фота t-styl.info
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя