Неўзабаве пабачыць свет факсімільнае выданне Жыровіцкага Евангелля
Нацыянальная бібліятэка Беларусі завяршае яшчэ адзін унікальны выдавецкі праект. Неўзабаве пабачыць свет факсімільнае выданне Жыровіцкага Евангелля.
Гэта беларускі рукапісны помнік XV стагоддзя, які атрымаў назву ад праваслаўнага манастыра ў вёсцы Жыровічы, дзе захоўваўся да сярэдзіны XIX стагоддзя ва Успенскім саборы. Зараз захоўваецца ў Навуковай бібліятэцы Літвы. Кажа намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша:
– На сённяшні момант ідзе праца з падрыхтоўкаю факсімільнага ўзнаўлення Жыровіцкага Евангелля. Пра гэта мы скажам для вельмі шырокаў аўдыторыі. Скажу толькі, што праца ідзе і фактычна яна ўжо завершана. Мы чакаем добрай нагоды для прэзентацыі. Я ўпэўнены, тое хутка адбудзецца.
Летась Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала факсімільным выданнем яшчэ адзін ўнікальны кніжны помнік – Берасцейскую Біблію.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: be.wikipedia.org