Неўзабаве ў Берасці з’явіцца арт-прастора „Калідор”



Арт-прастора “Калідор” літаральна праз некалькі тыдняў з’явіцца ў Берасці.

На гэтай пляцоўцы бескаштоўна змогуць выстаўляюцца творчыя асобы і ініцыятывы, — распавёў заснавальнік Дзяніс Трацюк:

– Арт-прастора “Калідор” – гэта сацыяльны праект, праект для творчых, крэатыўных берасцейцаў і не толькі берасцейцаў, якія вельмі жадаюць выставіць свае працы, свае напрацоўкі, але не маюць сродкаў для гэтага, таму мы будзем прадастаўляць ім бескаштоўна памяшканне, каб яны змаглі выставіцца там са сваімі працамі – фотаздымкамі, калі гэта фатографы, або з карцінамі, калі гэта мастакі. Могуць нейкую зрабіць выставу сваіх прац, калі гэта рамеснікі, ці можа нейкая іншая творчая сфера.

Сачыць за афішай арт-прасторы можна будзе праз сацыяльныя сеткі. Там будзе выкладвацца інфармацыя аб бліжэйшых мерапрыемствах і патэнцыйных удзельніках.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце