«Невераемныя дваццатыя»: літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец
Клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» запрашае на літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец. Тэма сустрэчы — беларуская літаратура 1920-х гадоў.

Дата: 29 студзеня
Час: 10.00
Месца: бізнэс-цэнтр «Тэрмінал», вул. В. Харужай, 25 к. 3, Менск
Самы прыгожы і самы драматычны час у гісторыі беларускай літаратуры, які шчэ і па сёння застаецца непераўзыдзеным па напрузе творчых пошукаў, шчырасці герояў і маштабнасці біяграфій. Немагчыма зразумець нас, не зразумеўшы іх.
Вершы Міхася Чарота, Алеся Дудара, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Хадыкі, Юлія Таўбіна стануць падставай для гутаркі пра дасягненні і выпрабаванні нашай культуры.
