Невядомыя фотаздымкі Алеся Адамовіча і Уладзіміра Арлова



Знойдзеныя невядомыя фотаздымкі пісьменнікаў Алеся Адамовіча і Уладзіміра Арлова. Фотаздымкі зробленыя ў красавіку 1990-га года падчас Чарнобыльскага шляху, які пачынаўся ў Менску з Верхняга гораду – Плошчы Свабоды.

Пісьменнік і публіцыст Алесь Адамовіч ля мікрафона падчас мітынга.

 Уладзімір Арлоў і Алесь Адамовіч на Плошчы Свабоды. 

 Аўтар фотаздымкаў  Уладзімір Сапагоў – заўчасна памерлы фатограф, які з канца 1980 гадоў здымаў усе значныя грамадска-палітычныя падзеі ў Беларусі. „У архіве Уладзіміра Сапагова яшчэ знойдуцца самыя нечаканыя фотаздымкі”, – кажа пісьменніца Паліна Сцепаненка (Качаткова), якая займаецца апрацоўкай архіва.  

Беларускае Радыё Рацыя