„Незабудкі” Ірыны Жарнасек з’явіліся прыканцы лета
У вядомай наваполацкай пісьменніцы Ірыны Жарнасек выйшла новая кніга. Яна пабачыла свет у выдавецтве “Про Хрысто” і называецца “Незабудкі”.
Гэта ўжо трэцяя кніга пісьменніцы, якая адрасаваная дзецям.
– „Незабудкі” – гэта апавяданні з дзіцячага часопіса, якія я рэдагую, які мы выпускаем ужо 20 гадоў, «Маленькі рыцар Беззаганнай». Летась мы святкавалі нашае 20-годдзе. Гэтыя апавяданні друкаваліся ў розныя гады, розны час. Тут зроблена выбарка.
Кніга прыгожа праілюстраваная адразу трыма мастачкамі – Вольгай Гардзіёнак-Кірэевай, Вольгай Чарняўскай і Галінай Хінка-Янушкевіч.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя