Незалежны тэатр ’’Насупраць’’ рыхтуе пастаноўку пра Берасце



Спектакль на тэму гісторыі Берасця рыхтуюць прадстаўнікі берасцейскага незалежнага тэатру ’’Насупраць’’. Ён будзе трэцім па ліку ў рэпертуары калектыву. Пра гэта распавёў рэжысёр тэатру Дзяніс Фёдараў. Папярэдне прэм’ера пастаноўкі запланавана на вясну гэтага году, – адзначыў ён.

– Працоўная назва спектакля „Горад”, гэта пра Берасце і яго жыхароў. Пра тое, як жыхары сябе адчуваюць у гэтым горадзе. Пра атмасферу горада, якая для кожнага свая. Пра тое – чым для кожнага з нас з’яўляецца горад Берасце. У гэтым спектаклі нам хацелася б ачысціць Берасце ад нейкіх культурных, турыстычных, яшчэ нейкіх стэрэатыпаў, клішэ, а паглядзець на яго знутры.

Акрамя таго, са словаў Дзяніса Фёдарава, бліжэйшым часам для гледача плануецца паказ спектакля ’’Білінгвы. Берасце’’ на такіх пляцоўках, як культурніцкі цэнтр ’’Грунтоўня’’ і творчая прастора незалежнага тэатру ’’Крылы Халопа’’.

Bilingva_1

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота b-g.by