Незавершаную аўтабіяграфію Някляева прэзентавалі ў Менску
Сяргей Шапран прэзентаваў у сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ” сваю новую кнігу “Уладзімір Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія”.
Гаворыць аўтар:
– Не часта так бывае, каб на прэзентацыю можна прыйсці разам са сваім літаратурным героем. Часам пытаюцца, незавершаная аўтабіяграфія – гэта хто аўтар, Някляеў ці Шапран? Але адна справа напісаць пра Быкава, дзе ў падмурку будуць дакументы, іншая справа напісаць пра Някляева, які сам пра сябе казаў. Няма ніводнага паэта, якога ніхто не выдумляе, а калі паэта ніхто не выдумляе, тады ён выдумляе сябе сам.
Уладзімір Някляеў – адзін з самых запатрабаваных чытачом сучасных беларускіх літаратараў, а таксама – палітык. У 2011 годзе балатаваўся ў прэзідэнты Беларусі, за што спазнаў пераслед уладаў.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
