Незвычайнае акно ў Гісторыю
Філатэліст з мястэчка Луна Лявон Карповіч падрыхтаваў і уклаў у кнігу сваю чарговую калекцыю марак.
Для незаангажаванага чалавека паштовая марка – гэта маленькі кавалачак паперы, які служыць для выкананьня паштовай аплаты, а для філатэліста марка – гэта ня толькі прадмет для калекцыянаваньня, але крыніца ведаў. Маркі могуць ня толькі выклікаць цікаўнасьць, але быць нават невялікім мастацкім цудам. Паштовыя маркі адлюстроўваюць ня толькі развіцьцё сістэм пісьмовай пошты за апошнія два стагоддзі, але яны таксама адлюстроўваюць увесь спектр гісторыі, мастацтва і культуры, пачынаючы з пачатку нашай глабальнай цывілізацыі, погляды і стылістыку свайго часу.
У гэтых апавяданнях маркі становяцца незвычайным вакном у гісторыю краіны, у якой мы жывем, запрашаюць нас паслухаць паданні пра таямнічае і чароўнае Вялікае Княства… Яны раскажуць пра багатую, шматслаёвую, захапляльную Гісторыю праз займальныя, часта прыгожыя, а часам і эксцэнтрычныя знакі паштовай аплаты. Але адначасна трэба ўлічыць, што паштовая марка не адлюстроўвае ўвесь спектр жыцця. Яе змест залежыць найперш ад дзяржаўнага ладу краіны, бо друкуюць марку ў дзяржаўных выдавецтвах. Таму тут дадзена слова ня толькі Беларускім маркам, як было задумана, але і маркам іншых краін, якія апавядаюць пра Вялікае Княства, бо такіх Беларускіх марак няма… Таму тут ёсць апавяданні пра малазначныя падзеі і адсутнічаюць некаторые вельмі значныя, бо ўсё залежыць ад таго, ці былі гэтыя падзеі адлюстраваныя на паштовых марках ці не…
Кніга ілюстраваная 180 паштовымі выданнямі Рэспулікі Беларусь, 75 польскімі маркамі, 50 паштовымі выданнямі Летувы, 20-Украіны і яшчэ 60 паштовымі выданнямі іншых краін. Пагартаць чацвёртую частку кнігі можна па спасылцы.
Папяровы і электронны варыянт кнігі можна заказаць і купіць у крамах: Amazon ЛитРес Wildberries digital Wildberries Ozon.