Ніхто не хоча купляць слонімскую сінагогу
Сінагога 1642 года — найстарэйшы помнік Слоніма. Яна зноў выстаўлена на аўкцыён. Гэта ўжо не першы аўкцыён па продажу сінагогі, але пакуль ніхто яе купляць не жадае. Калі першапачатковы кошт яе быў 137 тысяч беларускіх рублёў, то на аўкцыёне 29 снежня яна ўжо будзе каштаваць 110 тысяч беларускіх рублёў.
Згодна ўмовам продажу, пакупнік павінен распрацаваць праектную дакументацыю на правядзенне рэканструкцыі ці капітальнага рамонту аб’екта на працягу двух гадоў з дня заключэння дамовы куплі-продажу. Рэканструкцыя ці капітальны рамонт павінен быць праведзены з захоўваннем мастацкіх, стылістычных і канструктыўных асаблівасцяў будынку. Аб’ект павінен быць уведзены ў эксплуатацыю не пазней пяці гадоў з дня заключэння дамовы куплі-продажу.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя