Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў паэт і спявак Боб Дылан
У Стакгольме абвясцілі імя нобелеўскага лаўрэата па літаратуры. Ім стаў амерыканскі спявак і пісьменнік Боб Дылан.
Прэмія прысуджана з наступнай фармулёўкай: «За стварэнне новай паэтычнай мовы ў вялікай амерыканскай песеннай традыцыі».
***
Боб Дылан (Роберт Цымерман) нарадзіўся ў 1941 г. у Дулуце (Мінесота). Ягоныя продкі паходзілі з Расейскай імперыі.
Боб Дылан — сусветна вядомы аўтар-выканаўца, мастак, пісьменнік і кінаактор. Культавая постаць у рок-музыцы з канца 1960-х.
