Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў брытанскі пісьменнік Кадзуо Ісігура
Лаўрэатам нобелеўскай прэміі па літаратуры стаў брытанскі пісьменнік японскага паходжання Кадзуо Ісігура.
Афіцыйная фармулёўка за што Ісігура атрымаў прэмію: «Творцу, які ў сваіх эмацыйна моцных раманах раскрыў бяздонную рэальнасць пад нашым ілюзорным уяўленнем пра свет».
BREAKING NEWS The 2017 #NobelPrize in Literature is awarded to the English author Kazuo Ishiguro pic.twitter.com/j9kYaeMZH6
— The Nobel Prize (@NobelPrize) October 5, 2017
Паводле букмекераў, асноўнымі сёлетнімі прэтэндэнтамі на гэтую прэмію былі японскі пісьменнік Харукі Муракамі, кенійскі аўтар Нгугі Ва Тхіёнга і канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд.
Мінулагоднюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымаў амерыканскі паэт і спявак Боб Дылан «за стварэнне новых паэтычных выразаў у межах вялікай амерыканскай песеннай традыцыі».
У 2015 годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч. Прэмія была прысуджаная «за паліфанічныя творы, помнік пакутам і мужнасці ў наш час».