„Ноч музеяў” у сталічным музеі Якуба Коласа



На „Ноч музеяў” у сталічным музеі Якуба Коласа рэканструктары вайскова-гістарычнага клуба „Нашчадкі” зладзілі інтэрактыўную пляцоўку прысвечаную Першай сусветнай вайне.

Распавядае сябра клуба Дамінік Клімковіч:

– У Музеі Якуба Коласа мы паказваем мабілізацыйны пункт Расейскай імператарскай арміі часоў Першай сусветнай вайны з побытам жаўнераў і афіцэрскага складу. Жаўнеры і афіцэры чыталі ў акопах і траншэях, на службе, увогуле, чыталі і кніжкі, і спявалі. І напрыклад, вось, на афіцэрскім стале прадстаўленая кніжка Змітрака Бядулі “Абразкі”, выдадзеная ў Пецярбургу ў 1913 годзе, і вось нейкі жаўнер мог яе чытаць.

У часы Першай сусветнай вайны Якуб Колас быў мабілізаваны ў Расейскую імператарскую армію. У 1916-м скончыў маскоўкаю Аляксандраўскую вайсковую вучэльню, атрымаў свой першы афіцэрскі чын прапаршчыка і трапляе на румынскі фронт.  

Беларускае Радыё Рацыя, Менск