Ноч паэтаў у Лондане



29 кастрычніка беларусы Лондана далучаюцца да міжнароднай акцыі «Ноч расстраляных паэтаў».

Дата: 29 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, Лондан 

85 гадоў таму ў адну ноч былі расстраляныя больш за сто чалавек, сярод іх і нямала прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэтаў, мастакоў, навукоўцаў.

Сёлета імпрэза «Ноч расстраляных паэтаў» складаецца з дзвюх частак. Спачатку будзе вечар чытанняў ды песень на словы (не)расстраляных паэтаў. Пасля ў беларускай царкве Святога Кірылы запаляць свечкі і далучацца да малітвы за памяць усіх ахвяраў рэпрэсіяў.

У імпрэзе возьме ўдзел паэтка Ганна Комар.

Напрыканцы будзе неафіцыйная частка.

Уваход вольны!