Ноч паэзіі



Аматары Янкі Купалы і сучаснай паэзіі сабраліся ўночы, каб паслухаць вершы. У Менску каля Купалаўскага тэатра свае творы зачыталі сучасныя беларускія паэты. Прагучалі таксама творы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

Для прысутных на паэтычнай вечарыне гэта была перадусім магчымасць альтэрнатыўнага святкавання народнага свята Купалле.

– Тут мы можам паслухаць новую беларускую паэзію і старую беларускую паэзію Янкі Купалы. Людзі, якія прадстаўляюць тут сваю паэзію, – гэта папараць-кветка сучаснай беларускай нацыі, гэта сапраўдная сучасная беларуская інтэлігенцыя. І вельмі прыемна дакрануцца да гэтага.

У вечарыне ўзялі ўдзел яркія сучасныя паэты, сярод якіх Наста Кудасава, Віталь Рыжкоў, Уладзь Лянкевіч, Уладзімір Арлоў і іншыя.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтаркі