Нонканфармізм ХХ стагоддзя ў Гародні
Дысідэнты існавалі ў Гародні ў ХХ стагоддзі.
Пра гэта ўпэўнена тлумачыла гарадзенцам падчас сустрэчы „Гарадзенскі нонканфармізм у другой палове ХХ ст.”, што адбылася ў “Цэнтры гарадскога жыцця”, гісторык Іна Соркіна:
– Наш горад пасля Менска быў на другім месцы. Таму мы можам гаварыць і пра гарадзенскі нонканфармізм. Таму што тут сапраўды былі асяродкі, арганізацыі, клубы і індывідуальны супраціў. Самая гучная справа – гэта справа Браніслава Ржэўскага – выкладчыка Гарадзенскага педінстытута, які быў арыштаваны прама на лекцыі, і быў асуджаны менавіта ў той час, калі тысячы людзей выходзілі з лагераў.
За “Тыдзень гарадзенскага мыслення” гарадзенцы мелі магчымасць сустрэцца з краязнаўцамі і прадстаўнікамі ТБМ, даведацца пра вынікі “Экспедыцыі “Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
