Новае выданне пра беларускую нацыянальную ідэю



Выдавецтва часопіса Arche выдала кнігу беларускага гісторыка Вячаслава Насевіча «Беларусы: станаўленне этнасу і нацыянальная ідэя», якая мае больш за 500 старонак.  Шэф-рэдактар часопіса Arche Аляксандр Пашкевіч адзначыў, што кніга ўтрымлівае асноўныя працы са шматгадовай навуковай дзейнасці гісторыка.

Там надрукаваныя тэксты, якія закранаюць самыя розныя аспекты разнастайных інтарэсаў аўтара. Там і гістарычная геаграфія і гістарычная дэмаграфія? і проста гісторыя ВКЛ, і гістарычная генеалогія. Раней, усе гэтыя працы былі раскіданыя па розных выданнях, выдадзеных не толькі ў Беларусі, але таксама ў Расеі, Літве, Польшчы. Цяпер усё сабрана пад адной вокладкай.

Уладзіслаў Насевіч — аўтар каля 400-х навуковых працаў, сярод іх 2-е навукова-папулярныя манаграфіі, каля 200-х энцыкляпедычных артыкулаў і больш за 50 гістарычных мапаў для беларускіх энцыклапедыяў.

Алесь Аркуш, Беларускае Радыё Рацыя