Новая выстава ў Берасці – „Палацы і сядзібы Берасцейшчыны”
„Палацы і сядзібы Берасцейшчыны” – такая выстава пачала працу ў Берасцейскім музеі выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў. Тут прадстаўлена некалькі дзясяткаў фотаздымкаў, на якіх адлюстраваныя гісторыка-культурныя аб’екты.
Фатограф Алег Малейка распавёў пра значэнне экспазіцыі і яе канцэпцыю:
– Запрасілі дапамагчы зборам матэрыялаў для гэтай выставы. Гэта год таму пачалося, калі ўзнікла такое пытанне, каб зрабіць выставу разам з польскімі сябрамі. І тады я пачаў збіраць матэрыялы. Здарылася так, што ў мяне ў самога было даволі шмат здымкаў. Я далучыў знаёмых, шмат хто адгукнуўся і прыслаў свае працы, якія трапілі на гэтыя стэнды, якія можна бачыць на выставе.
Выставу можна наведаць да 15 красавіка ўключна. Музей знаходзіцца па адрасу вуліца Леніна, 39.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце