Новы экспанат Віленскага беларускага музея



Калекцыя Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча папоўнілася ўнікальным экспанатам. Пра гэта паведаміла захавальніца музея – віленская беларуска Людвіка Кардзіс

Вышыты напачатку 20-га стагоддзя рушнік – гэта экспанат-сімвал і музейная сенсацыя. Аўтарка вышыўкі – Юліяна Менке, выкладчыца Віленскай Беларускай Гімназіі і каханая Івана Луцкевіча – беларускага Адраджэнца, калекцыянера і заснавальніка музея. 

11 траўня 2019 года рушнік прадстаўніца Пецярбургскай галіны сям’і Луцкевічаў, Маргарыта Пярова, перадала захавальніцы музея ў Вільні, Людвіцы Кардзіс.  

Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча адноўлены на грамадскіх пачатках у 2000-ым годзе. Да гэта часу, на жаль, існуе без сталага памяшкання. 

Беларускае Радыё Рацыя