Новы музей ВАВ у Менску наведала больш за 16 тысяч чалавек



музей вавНагадаем, што 2 ліепня гэтага года новы музей Вялікай Айчыннай вайны ў сталіцы афіцыйна адкрылі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка, але наведвальнікаў ён стаў прымаць толькі на наступны дзень.

 “За першыя чатыры дні працы ў нас пабывала 16500 гасцей, – паведамілі супрацоўнікі музея. – Вельмі вялікая лічба і вельмі нечаканая. Гэта прыкладна ў 5 разоў больш наведвальнікаў, чым у старым будынку”.

Кошт квіткоў для індывідуальнага наведвання для дарослых – 40 тысяч, для школьнікаў і студэнтаў – 20 тысяч рублёў.

[Not a valid template]

 Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

 Фота аўтара