Новы музычны праект “Амплітуда Смеласці”



Спявак Пётр Клюеў разам з гітарыстам Уладзімірам Майсюком запусцілі новы музычны праект “Амплітуда Смеласці”, у якім будуць удзельнічаць  вядомыя музыкі з розных калектываў, сярод іх “Трубецкой”, “Крамбамбуля” і “J-Mors”.  Песні будуць выконвацца як на вершы класікаў — Генадзя Бураўкіна і Рыгора Барадуліна, — так і на ўласныя тэксты.

“Перш за ўсё, гэта не проста гурт, а музычны рух. Мэта простая – запытаць сябе на колькі мы моцныя, каб застацца чалавекам, грамадзянінам,” – кажа лідар праекту Пётра Клюеў:

– У большасці нашыя праблемы з-за адсутнасці элементарнай смеласці – пачынаючы ад грамадскай пазіцыі, заканчваючы моўнай, калі ты ў маршрутцы едзеш і маеш смеласць па-беларуску папрасіць кіроўцу спыніцца. Нялёгка быць беларускамоўным, нялёгка быць грамадзянінам. Таму мая мэта – заклікаць людзей быць больш смелымі і зразумець – хто мы.

Музыкі ўжо паспелі нядаўна выпусціць сінгл “Амплітуда Смеласці” і зняць на яго кліп. Наступны сінгл “Асцярожна лістапад” і кліп на яго можна будзе  чакаць у лістападзе гэтага году.

Песні будуць выконвацца як на вершы класікаў — Генадзя Бураўкіна і Рыгора Барадуліна, — так і на уласныя тэксты.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя