Новы нумар Arche прысвечаны гарадскому жыццю



Выйшаў новы нумар часопіса Arche, прысвечаны гарадскому жыццю. Міжнародны склад аўтараў №2 за 2017 год дапоўніў аўтар з ЗША – Фрык Дэвід. Гэта ўжо чацвёрты нумар Arche, які рэдагуе кандыдат гістарычных навук Наталля Сліж. Аматару даўніны ёсць што пачытаць – ён зможа пазнаёміцца з  падрабязнасцямі даўнейшага жыцця ў гарадах Гародня, Вільня, Стары Быхаў і Беласток.

Кажа Наталля Сліж:

– У нас былі гістарычныя рамкі: ад часоў ВКЛ – да ХХ стагоддзя. І мы падбіралі рознага плану тэксты. Але перадусім я звяртала ўвагу на тэксты, якія апісваюць дэталі, падзеі ў той ці іншы перыяд, побытавыя, штодзённыя сітуацыі. Бо нашая гарадская гісторыя – гэта не толькі эканоміка, але і таксама многа розных штодзённых цікавых рэчаў. Па-сутнасці, хацелася прадставаіць у гэтым нумары як горад жыў, чым горад жыў.

Цікавы ў нумары дэталёвы аналіз гравюры Гародні 1567-1568 гадоў Адэльгаўзера-Цюндта, у якім аналізуецца штодзёнае гарадское жыццё гарадзенцаў. Пакуль набыць часопіс можна толькі праз электронную замову, альбо наведаўшы рэдакцыю ў Менску.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара