Новы сезон берасцейскі тэатр адкрые “Дзядамі”
Прэм’ерай паводле паэмы Адама Міцкевіча „Дзяды” адкрые новы сезон берасцейскі драматычны тэатр.
Беларуска-польскую працу можна будзе пабачыць у межах фестывалю „Белая вежа”, які пройдзе з 11 па 19 верасня ў Берасці.
Дырэктар міжнароднага тэатральнага спаборніцтва Аляксандр Козак адзначае, што адзін з самых складаных момантаў – гэта знайсці супольнае ў польскай і беларускай культуры:
– Цяжка канешне выбраць той ці іншы твор, які быў бы цікавы і для польскага боку, і для беларускага таму, што хоць мы і жывем разам, і карані нашыя можна сказаць адны і тыя ж, але цяжка было. Калі браць, дык узяць такую класіку, якая блізкая і польскаму і нашаму боку.
Праект створаны пры падтрымцы Варшаўскага інстытута Адама Міцкевіча. Рэжысёрам беларускамоўнага спектакля з’яўляецца грамадзянін Польшчы – Павел Пассіні.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота Вольгі Клiмук