Новы спектакль па правілах пажарнай бяспекі



Мастацкі Савет Слонімскага драматычнага тэатра прыняў да пастаноўкі новы спектакль для дзяцей «Небяспечная казка» па п’есе М.Супоніна ў пастаноўцы рэжысёра Вікторыі Міхальчык.

У новым спектаклі юныя і дарослыя гледачы ўбачаць прыгоды сястры і брата Машы і Вовы ў Вогнедымным царстве, дзе яны, выкарыстоўваючы веды па пажарнай бяспецы, перамагаюць агонь. Спектакль яшчэ раз нагадае і дзецям, і дарослым гісторыю пра тое, якія небяспечныя гульні з агнём, які ў адно імгненне з добрага і цёплага сябра можа ператварыцца ў страшнага ворага. Спектакль з’яўляецца своеасаблівым урокам па правілах пажарнай бяспекі. Першымі яго гледачамі будуць дзеткі і дарослыя райцэнтраў Гарадзеншчыны.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара