«Новы замак» прэзентавалі ў Лідзе



У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў Лідзе прайшла прэзентацыя часопіса «Новы замак». Чарговы выпуск літаратурнага альманаха нядаўна выйшаў у Гародні, дзе так сама прайшлі першыя яго прэзентацыі. Цяпер гарадзенскія літаратары вырашылі наведаць адну з буйнейшых літаратурных суполак Гарадзеншчыны. Па словах старшыні гарадзенскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціна Дубатоўкі, прэзентацыю “Новага замка” было вырашана правесці менавіта ў Лідзе, бо лідскую і гарадзенскую літаратурныя суполкі даўно звязваюць цесныя сяброўскія адносіны:

— Гэта ўжо наш чацвёрты нумар выйшаў. У Ліду мы прыязджаем кожны раз, бо гэта адна з найбольшых суполак у нашым аддзяленні. У нашых творах якраз апісваецца Ліда і усё астатняе дый Ліда вельмі прыязны горад, тут да ўсяго беларускага ставяцца як след, тым больш да беларускай літаратуры.

Лідскія і гарадзенскія літаратары дамовіліся, што лідчане прадставяць гарадзенцам свой, таксама нядаўна выйшаўшы, літаратурны зборнік «Ад лідскіх муроў».

[Not a valid template]

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя