Новы Запавет па-беларуску



У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў прэзентаваны эталонны пераклад на беларускую мову Новага Запавету ў праваслаўнай традыцыі.

Гаворыць протаіерэй Сергій Гардун – адказны рэдактар перакладу.

– Наша цяперашняе выданне Новага Запавету з’яўляецца вынікам 25-гадовай працы беларускай біблейскай камісіі. Пераклад зроблены з арыгінальнага грэчаскага тэксту і адпавядае нормам сучаснай літаратурнай мовы, захоўваючы пры гэтым устойлівую царкоўную тэрміналогію. Таксама было выдадзена намі ў 2007 годзе богаслужэбнае Евангелле. Яно выклікала вялікую цікавасць. Да нас звярнуліся беларусы з Польшчы з просьбай ім дазволіць яго перавыдаць.

Прэзентацыю ўзначаліў мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел – Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, бралі ўдзел іерархі Каталіцкага Касцёла, а таксама кіраўнікі Міністэрстваў інфармацыі, культуры, адукацыі.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара