Новы зборнік беларускай паэзіі „Каложскі Дабравест”



Новы зборнік беларускай паэзіі „Каложскі Дабравест” будзе прэзентаваны ў рамках аднайменнага міжнароднага 19-га фестывалю праваслаўных спеваў.

18-га лютага ў актавай залі Свята-Пакроўскага сабора а 18-й гадзіне гарадзенцы і госці фэста змогуць сустрэцца з паэтамі, сябрамі Саюзу беларускіх пісменнікаў – аўтарамі зборніка, паслухаць у іх чытанні вершы, а таксама песні ў выкананні барда Андрэя Мельнкава. У зборніку знайшлося месца толькі вядомым паэтам.

Кажа адзін з аўтараў зборніка, паэт і святар Павел Каспяровіч:

– У зборнік будуць уваходзіць вершы дзевяці аўтараў, якія ўдзельнічалі ў апошніх паэтычных вечарынах. Гэта Данута Янанаўна Бічэль, Юрка Голуб, Андрэй Мельнікаў, Ала Нікіпорчык, Рычард Белячыц, Анатоль Брусевіч, Аліна Паўлоўская і манах Іаан Бембель, вядомы пад творчым псеўданімам Зніч.

Паводле меркавання айца Паўла Каспяровіча, паэтычны зборнік фестывалю „Каложскі дабравест” пасля прэзентацыі будзе перададзены ў школьныя і грамадскія бібліятэкі Гарадзеншчыны. Галоўным рэдактарам зборніка з’яўляецца паэт Анатоль Брусевіч.

План правядзення XIX Міжднароднага фестываля праваслаўных спеваў «Каложскі Дабравест» г. Гародня 2020 год

Панядзелак, 17 лютага

13:00 Адкрыццё выставы «Блаславёная Валянціна, духоўная патронка Менскае зямлі». Актавая зала царкоўна-прыходскага комплекса Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, вул. Акадэмічная, 2. 18:30 Кіналекторы. Прагляд і абмеркаванне мастацкага фільма «Інтэрв’ю з Богам» (рэж.: Пэры Лэнг. ЗША, 2018 г.). Актавая зала царкоўна-прыходскага комплекса Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, вул. Акадэмічная, 2.

Аўторак, 18 лютага 12:00 Адкрыццё выставы «Багаслоўе красы» (літургія, як сінтэз царкоўных мастацтваў). УК «Гарадзенскі дзяржаўны музей гісторыі релігіі», вул. Замкавая, 16 18:00 Вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні. Актавая зала царкоўна-прыходскага комплекса Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, вул. Акадэмічная, 2.

Серада, 19 лютага 09:00 Боская літургія. Малебен. Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул. Ажешкі, 23. 18:00 Урачыстае адкрыццё фестывалю. Канцэрт уладальніка Гран-Пры XVIII Міжнароднага фестывалю праваслаўных спеваў «Каложскі Дабравест» мужчынскага хору «Усіх святых» прыходу ў гонар Усіх Святых г. Менска (Беларусь), регент – Дзмітрый Такмакоў. ДУК «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Гродзенскі абластны драматычны тэатр», вул. Мастовая, 35.

Чацвер, 20 лютага 10:00 Конкурсныя праслухоўванні харавых калектываў. Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул.Ажешкі, 23.        18:00 Канцэрт харавых калектываў: Ансамбль юнакоў дзіцячай школы мастацтваў імя Дз. Бартнянскага, г. Санкт-Пецярбург, (Расейская Федэрацыя), кіраўнік – Усевалад Русінаў; Трыя «Алілуя», г. Белград (Сербія), кіраўнік – Міліца Еліч; Камэрны хор «Согласіе», г. Зандам (Нідэрланды), кіраўнік – Сяргей Латышаў; Хор храма святого Васіля Астрожскага Цудатворца, г. Белград (Сербія), рэгент – Катарына Божыч. Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул.Ажешкі, 23.

Пятніца, 21 лютага 10:00 Конкурсныя праслухоўванні харавых калектываў. Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул.Ажешкі, 23.        18:00 Канцэрт харавых калектываў: Хор праваслаўнай багаслоўскай духоўнай семінарыі «Мітрапаліт Дасафцей», г. Сучава (Румынія), рэгент – Лучыян-Ёнут Таблан-Папеску; Хор Кіеўскай Духоўнай Акадэміі і Семінарыі (Украіна), рэгент – архімандрыт Раман (Падлубняк); Мужчынскі вакальны ансамбль «Дорас» музея «Пакроўскі собор» (Храм Васіля „Блажэннага” на Краснай плошчы), г. Масква (Расейская Федэрацыя), кіраўнік – Канстанцін Сенчанка; Архірэйскі хор «Уваскрасенне» Свята-Уваскрасенскага кафедральнага сабора, г. Роўна (Украіна), рэгент – Аляксандр Адынец. Камэрны хор «Согласіе», г. Зандам (Нідэрланды), кіраўнік – Сяргей Латышаў. Канцертная зала ДзУ «Гарадзенскі гарадскі цэнтр культуры», вул. Дзяржынскага, 1.

Субота, 22 лютага 13:00 Закрыццё фестывалю, цырымонія ўганаравання пераможцаў, гала-канцэрт. ДУК «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Гродзенскі абластны драматычны тэатр», вул. Мастовая, 35.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя