Новыя факты з гісторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра



У полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры вакол славутай Спаса-Праабражэнскай царквы вядуцца археалагічная раскопкі. Гэтая святыня была пабудаваная ў ХІІ стагоддзі на замаўленне княжны Еўфрасінні Полацкай.

DSC00196

Сёння гэты храм – самы ўнікальны гістарычны помнік Беларусі, бо ў царкве захавалася вялікая мастацкая і духоўная каштоўнасць – старажытныя фрэскі.

Пра першыя вынікі роскапак кажа рэстаўратар Спаскай царквы Мікола Маліноўскі:

– Невядома было тое, што храм быў большы, былі галерэі вакол храму, таму што захаваўся жывапіс. Храм быў даўжэйшы, на захад працяг фундаменту ідзе XII стагоддзя, і гэта быў экзанартэкс.

У пазнейшыя гады царкву неаднойчы рамантавалі, змяняючы яе вонкавы выгляд. Дагэтуль няма яснасці адносна першапачатковага выгляду полацкай царквы Святога Спаса. Найноўшыя археалагічныя даследванні магчыма дапамогуць праясніць гэтае пытанне.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя