Новыя кнігі ад выдавецтва “Янушкевіч”
14 гадоў таму
Выдавецтва “Янушкевіч” паведаміла пра 5 новых кніг, якія выйшлі з друку ў верасні. Першымі навінкі змогуць патрымаць у руках наведнікі фестываля Pradmova, што распачаўся гэтымі днямі.
Гэта:
беларускі празаік Сяргей Пляскач з кнігай “Дзіўная місія”;
украінец Сяргій Жадан з празаічна-паэтычнай кнігай “Месапатамія” ў перакладзе Віталя Латыша і Андрэя Хадановіча;
Эрых Марыя Рэмарк з раманам “Чорны абеліск” у перакладзе Іны Хоміч;
Ганна Янкута з дэбютнай ў празаічнай кнігай “Час пустазелля”;
Каміла Цень з дэтэктыўным зборнікам “Я прыду за табой у аўгусце”.