Новыя праекты для папулярызацыі беларускай мовы і культуры
Алесь Мазанік, кіраўнік інтэрнет-крамы „Імбрык. бай” рыхтуе некалькі новых праектаў па папулярызацыі беларускай мовы і культуры.
Сродкі для іх рэалізацыі ён спадзяеццца сабраць з дапамогай неабыякавых беларускамоўных грамадзянаў, так званага краўдфандынгу:
– Я вырашыў выставіць тры праекты для падтрымкі беларусаў. Гэта беларускія коміксы, дзе паводле паданняў і легендаў ствараюцца новыя сучасныя коміксы па-беларуску для дзяцей і дарослых. Гэта пераклад стужкі “Адзін дома-З” на беларускую мову. І выданне кнігі “Узоры роднага краю”, дзе ёсць вышыўка, дзе ёсць прыклады беларускіх народных строяў.
Гэтыя праекты, скіраваныя на развіццё актыўнай беларушчыны, можна падрымаць на сайе Талака. бай , – паведаміў Алесь Мазанік.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
