„Нябачная маці”: фотавыстава ў Берасці



Некалькі дзясяткаў фотаздымкаў на тэму мацярынства можна пабачыць у Берасці.

У творчай прасторы незалежнага тэатра „Крылы Халопа” пачала працаваць выстава пад назвай „Нябачная маці”, — распавёў этнограф Сяргей Лескець:

– Мы прыехалі паказаць выставу архіўнай фатаграфіі, якую мы сабралі на тэму мацярынства “Нябачная маці”.  Гэтая тэма мяне пачала хваляваць, калі я сам стаў татам. Мне хацелася гэта ўсё пераасэнсаваць.  Па-другое, гэта такія дзіўныя фатаграфіі, на якія ніхто не звяртаў увагі, фактычна, якія прысутнічаюць у кожнага – гэта дзіцятка, да якога цягнецца рука матулі. Фатаграфія, якая пачала несці пры нейкім пэўным багажы ведаў нейкую сэнсавую нагрузку.

Выстава працягне сваю працу да 9 лютага. Таксама ёсць магчымасць прынесці свае фотаздымкі і далучыць іх да калекцыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота vk.com/hiddenmother