„Нябеснае і зямное” Ірыны Сядовай



Нарысы пра святароў і святыні Пружаншчыны выдала журналістка, краязнаўца Ірына Сядова. Кніга атрымала назву „Нябеснае і зямное”. Аўтар імкнецца расказаць у выданні пра духоўнае жыццё родных мясцінаў у ХІХ-ХХ стагоддзях, расказаць пра страчаныя і сёння існуючыя ў раёне храмы, хрысціянскія святыні, лёсы праваслаўных святароў. Ірына Сядова распавяла пра тое, што яна ўклала ў сэнсавую частку назвы кнігі:

–     Нябеснае і зямное – гэта повязь Бога і чалавека. Тое, што робіцца на зямлі, – тое, за што мы павінны адказваць перад Богам, перад Сусветам, перад сумленнем – хто ў ва што верыць.

Выданне „Нябеснае і зямное” знайсці ўжо  можна ў бібліятэках Берасцейскай вобласці і Пружанскага раёна.

IMG_90591

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце