Нядзельны вечар з Касяй Камоцкай у Гародні
У гарадзенцаў і гасцей горада ёсць магчымасць правесці вечар нядзелі, 30 верасня, разам з Касяй Камоцкай.
Знакамітая беларуская рок-князёўна прэзентуе ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні дакументальны фільм „Паралелі. Такое рознае падабенства”, прадзюсаркай якога з’яўляецца.
Фільм пра Беларусь сярэдзіны мінулага стагоддзя і наш час — як змянілася ўлада і людзі за гэтыя больш як 50 гадоў.
На фоне ўнікальных кадраў хронікі гучаць кароткія гісторыі жанчынаў-палітвязняў — удзельніцы Саюза Беларускіх Патрыётаў — Марыі Бялевіч і валанцёркі штаба апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ў 2010 годзе — Аляксандры. Абедзве былі актывісткамі, абедзве былі рэпрэсаваныя.
Фільм доўжыцца 27 хвілін.
Пасля паказу можна задаць пытанні рэжысёру фільма Віктару Корзуну, а таксама адбудзецца міні-канцэрт Касі Камоцкай.
Пачатак мерапрыемства а 17-й гадзіне ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні, вул. Кірава, 3. Уваход вольны.
Беларускае Радыё Рацыя