Уладзімір Някляеў у Гародні: Дзве гадзіны паэзіі



Гарадзенскі «Цэнтр гарадскога жыцця» стаў месцам прэзентацыі кнігі журналіста і пісьменніка Сяргея Шапрана „Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія”.

Пра словаж журналіста, кніга пісалася пасля трагічных падзей 2010 года:

Штуршком для стварэння была біяграфія Някляева, дакладней ягоная аўтабіяграфія. Асоба гэтага чалавека мяне даўно цікавіла. Галоўным штуршком на той час стаў драматычны лёс Някляева. Гэта кніжка пра Някляева-паэта, а не палітыка. Шмат для каго, у тым ліку і для мяне, ёсць дыстанцыя паміж Някляевым-паэтам і празаікам, і яшчэ большая дыстанцыя паміж Някляевым-паэтам і палітыкам.

На думку Уладзіміра Някляева, які цягам дзвюх гадзін чытаў свае вершы і прозу, гарадзенцы вельмі шчыра ўспрынялі яго выступ:

Зрок звык бачыць тое, хто прыйшоў і з чым прыйшоў. Гэтыя людзі прыйшлі з тым, каб быць на вечарыне паэзіі. Яны вельмі ўважліва слухалі, сядзелі дзве гадзіны ў той атмасферы, якая тут стварылася, і не хацелі яе змяняць. Я адчуваў, што яны былі гатовы яшчэ дыхаць гэтай атмасферай, а гэта значыць, што тут не было выпадковых людзей. Я стараюся такую атмасферу стварыць, бо Гародня для мяне – своеасаблівы і па многіх прычынах дарагі горад.

На сустрэчы можна было пачуць не толькі вершы Уладзіміра Некляева, але і расповеды пра сустрэчы са знакамітымі паэтамі і пісьменнікамі, а таксама гісторыі, якія не ўвайшлі ў кнігу „Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня