Нясвіжскі палац адкрыў для прагляду раней недаступныя залы



Нацыянальны музей-запаведнік Нясвіж падрыхтаваў нестандартны маршрут па палацавых залах. У час сёлетняй „Ночы музеяў” экскурсія прайшла ў анлайн-фармаце.

Экскурсія была прысвечана трагічнай постаці Марціна Мікалая Радзівіла.

Гэты чалавек вядомы тым, што займаўся навукай, захапіўся алхіміяй. У вольны час займаўся пошукам філасофскага камня. Яго знаёмыя і сябры лічылі, што ён далёка зайшоў на гэтай ніве. А сям’я лічыла, што ён душэўна хворы, і пасадзіла яго пад хатні арышт.

Нягледзячы на каронавірус, музей-запаведнік Нясвіж чакае гасцей. Фотаздымка дазволена.

Беларускае Радыё Рацыя