„Нязваны госць” у Слонімскім драмтэатры
На сцэне Слонімскага драматычнага тэатра пастаўлены новы спектакль па п’есе беларускага драматурга Святланы Бартохавай “Нязваны госць”. Пастаноўку ажыццявіў галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец. У галоўных ролях заняты артысты Сяргей Яўменаў (Ён) і Вікторыя Міхальчык (Яна). Першы прэм’ерны дзень “Нязванага госця” ужо чакае ў бліжэйшыя выхадныя дні.
Сюжэт спектакля вельмі просты. З суседняга балкона ў кватэру, дзе знаходзіцца гераіня, трапляе невядомы мужчына, які ратуецца ад мужа сваёй палюбоўніцы. Яго заінтрыгавала новая незнаёмка. А, магчыма, і не зусім новая, і не зусім незнаёмка?.. Пра ўсё, што адбываецца на сцэне, убачаць гледачы.
Аксана Шпак, Беларускае радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара
