“Ой, каб калядак нядзель дзясятак…”
Чароўныя гукі беларускай дуды, дудак ды скрыпкі напоўняць залы Музея гісторыі беларускай літаратуры 26 снежня! У госці завітаюць сапраўдныя калядоўшчыкі.
Музей запрашае адсвяткаваць Каляды ўсім разам!
Гурт калядоўшчыкаў навучыць маленькіх гледачоў калядным песенькам. Самыя актыўныя паспрабуюць сябе ў ролі Казы, Мядзведзя і іншых персанажаў старажытнага каляднага абраду.
Падчас імпрэзы будуць і беларускія народныя танцы ды гульні. А завершыцца святочная дзея вялікім агульным карагодам!
Узрост: 5-12 гадоў. Мамаў і татаў таксама запрашаюць.
Час пачатку праграмы: 13.00 і 16.30.
Працягласць: 45-60 хвілін.
Кошт білетаў: 5 рублёў.
Набыць квіткі анлайн можна тут: https://24afisha.by/ru/minsk/events/bellive/314926.
Фота: bellitmuseum.by
