Опус №50 Алеся Суровага мае назву „Лірычны”
У Гародні вернісаж твораў мастака Алеся Суровага: Опус №50 „Лірычны.” Выстава адкрылася акурат у дзень яго пяцідзесяцігоддзя ў арт-галерэі „Крыга”. Гарадзенцы змаглі ўбачыць красамоўныя пейзажы роднай Гарадзеншчыны і Беларусі. Зрабіць выставу на дзень народзінаў, на думку Алеся Суровага, лепшы спосаб адудзячыць усім.
– У гэты дурны і жорсткі час я хацеў проста людзям нагадаць пра душу, пра сэрца, пра лірыку, пра тое, што нас аб’ядноўвае, а не раз’ядноўвае. І таму сабраў працы, якія ўплываюць на людзей дабрынёй, выклікаюць пачуццё замілавання, добрыя эмоцыі. І таму мой пасыл – каб людзі любілі адзін аднаго і шанавалі ўсё наваколле.
Большасьць карцінаў маюць сувязь з мясцінамі Парэчча, дзе цяпер жыве мастакова сям’я. Назвы твораў глыбока прадуманыя. Сярод іх: „Гульня ў схованкі”, „Ратаванне будучага ільва”. „Сваёй выставай я хачу сказаць: людзі шануйце і любіце тое што побач! Кахайце тых, хто разам з вамі!”- піша мастак.
Выстава працаваціме да 3-га сакавіка 2016 году.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя