Па-беларуску выходзіць чарговы раман Сяргея Пясецкага



Незаўбаве пабачыць свет кніга з чарговым раманам славутага беларуска-польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага. Выдавецтва Arche ўжо здала макет у друкарню і чакае выхад кнігі праз тыдзень.

Кажа рэдактар Arche Валер Булгакаў:

– Неўзабаве выйдзе пераклад культавага беларуска-польскага аўтара Сяргея Пясецкага раман “Багам ноч роўная”. Існуе вялікае зацікаўленне на яго творы. Мы тут ідзём у трэндзе і прапануем нашым чытачам азнаёміцца з перакладам яго чарговага рамана.

Сяргей Пяснцкі нарадзіўся ў Ляхавічах у сям’і беларускі і зрусіфікаванага паляка. Удзельнічаў у беларускім антысавецкім руху «Зялёны Дуб». Пазней у Польшчы учыніў некалькі паважных злачынстваў і быў асуджаны на 15 гадоў зняволеньня, дзе і пачаў пісаць мастацкія творы. Выданне і нечуваны поспех першай яго кнігі «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы» сталіся для Пясэцкага ключом, які адкрыў ягоную вязніцу.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя