Па дударскіх слядах у Глыбоцкім краі
Дуда стала сур’ёзным захапленнем беларускага літаратара Віталя Воранава. Ён не толькі сам грае на дудзе і ўдзельнічае ў шматлікіх дударскіх фестывалях па ўсім свеце, але ладзіць фестываль на Глыбоччыне – “Дударскі рэй”.
Сёлета напачатку жніўня Віталь Воранаў арганізаваў чарговую экспедыцыю па Глыбоччыне ў пошуках інфармацыі пра глыбоцкую дуду:
– Мы зрабілі такое разам з жонкай невялікае падарожжа па дударскіх слядах у Глыбоцкім краі. І адправіліся ў розныя бакі – на поўнач, поўдзень, усход. Глыбоцкі раён, дарэчы, даволі вялікі. І мы не абмяжоўваліся тэрыторыяй фармальна Глыбоцкага раёна, а больш бралі за аснову тое, што называецца Глыбоцкім краем.
Віталь Воранаў – аўтар некалькіх кніг пра беларускую, перадусім глыбоцкую, дуду. Новыя знаходкі і адкрыцці, якія былі зроблены падчас экспедыцыі па Глыбоччыне, стануць матэрыялам для новай кнігі.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя