Па мясцінах Яўгеніі Янішчыц



У сувязі з 70-угодкамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) на Піншчыне ў нядзелю адбудзецца вандроўка па мясцінах беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц (1948-1988). Гэта не выпадковасць, Яўгенія Янішчыц брала ўдзел у працы ААН, уваходзіла ў склад беларускай дэлегацыі.

Дырэктарка Народнага музею паэткі Антаніна Сідарук кажа, што гэта быў яшчэ адзін крок да таго, каб паказаць, што мы не бязродныя людзі:

– Яна брала ўдзел у працы 36 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Гэта яшчэ адзін штуршок для таго, каб мы ведалі, што мы не бязродныя людзі, а мы – беларусы!

Чальцы Інфармацыйна-асветнікай установы “Інстытуцыйная развіцця” наведаюць вёску Рудка, дзе нарадзілася Яўгенія Янішчыц і захавалася яе бацькоўская хата, а таксама вёску Парэчча, дзе ў будынку школы працуе Народны музей творцы.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота by-vershy.livejournal.com