Па родных мясцінах Івана Хруцкага



Полацкая грэка-каталіцкая парафія ўпершыню наладзіла мастацкі пленэр. Мастакі не толькі малявалі краявіды Полацка, звязаныя з грэка-каталіцкай царквой, але і наведалі родныя мясціны славутага майстра пэдзля ХІХ стагоддзя Івана Хруцкага. Экскурсію для ўдзельнікаў пленэра правёў полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч:

– Я на пачатковым этапе пленэра ўдзельнічаў у наведванні родных мясцін мастака. Дзе распавёў пра самога Яна Хруцкага, пра ягонага брата мастака Андрэя Хруцкага, пра ягонага ж брата Яўстафія Хруцкага, таксама мастака, і ўвогуле пра род Хруцкіх.

Іван Хруцкі нарадзіўся ў сям’і грэка-каталіцкага святара. Бацька яго пацярпеў за веру і нават быў зняволены. Пасля смерці бацькі ў 1840 годзе Хруцкі пасяліўся ў сваёй вёсцы Захарнічы каля Полацка. Памёр у 1885-м годзе, пахаваны ў Захарнічах.

У наведванні родных мясцін мастака ўдзельнічаў і архімандрыт Сяргей Гаек, які адслужыў паніхіду за спачын Івана Хруцкага.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука айца Аляксандра Шаўцова