Па скарзе праўладнай актывісткі ў Гародні з продажу знялі кнігі пра Беларусь
У гарадзенскай краме “Green” знялі з продажу кнігі “Мифы о Беларуси” Вадзіма Дзеружынскага і “Welcome to Belarus” Алеся Гутоўскага, паведамляе мясцовы сайт.
Адбылося гэта пасля скаргі праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай. Яна заявіла, што абедзве кнігі выпушчаныя выдавецтвам “Харвест”, якое выдавала таксама кнігі Віктара Ляхара. Адна з іх была прызнаная экстрэмісцкай.
Адміністрацыя крамы прыбрала кнігі і прынесла прабачэнні за “дастаўленыя нязручнасці”.
У кнізе „Мифы о Беларуси” разглядаюцца найбольш распаўсюджаныя міфы пра народ і краіну. Фотаальбом „Welcome to Belarus” прысвечаны беларускай прыродзе.
Раней у гарадзенскай краме “OZ” пасля звароту Бондаравай прыбралі кнігу “Лето в пионерском галстуке”, якая распавядае пра аднаполае каханне ў савецкім піянерлагеры.
Беларускае Радыё Рацыя