“Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі”



У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбылася імпрэза, прысвечаная выданню кнігі “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі” Дзмітрыя Скварчэўскага, кандыдата гістарычных навук, даследчыка міфалогіі і традыцыйнай беларускай культуры, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ.

– Кнігу, на мой погляд, варта чытаць для таго, каб разумець больш дасканала сваю ўласную культурную традыцыю. На жаль, вельмі шмат на гэту тэму існуе розных спекуляцый, фальсіфікацый. Беларусы лепш ведаюць замежную міфалагічную сістэму, чым уласную. Таму зноў жа, мая праца – гэта якраз спосаб паказаць беларусам, што мы маем.

Кніга “Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі” прысвечана міфалогіі і рэлігійнай традыцыі продкаў беларусаў. На старонках кнігі аўтар выкладае новы падыход да рэканструкцыі круга багоў, якія шанаваліся продкамі беларусаў. У кнізе разглядаюцца дыскусійныя пытанні існавання пантэона, імёнаў, атрыбутаў і характарыстык багоў. Кніга будзе цікавая ўсім беларусам. Якія жадаюць разабрацца ў сваіх каранях.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Менск