„Па слядах нашай памяці”



101-ыя ўгодкі смерці Максіма Багдановіча ў Менскім музеі ўганаравалі мастацкай выставай “Па слядах нашай памяці” Барыса і Аксаны Аракчэевых.

Мікола Трус – дырэктар літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў 98-ым, 2000-х гадах:

— У дачыненні да Максіма Багдановіча, як ні да аднаго паэта, празаіка, якраз асабліва часта прымяняюцца тыя вызначэнні, якія традыцыйны прымяняюцца да жывапісу або да музыкі. Максім Багдановіч і імпрэсіянізм, паэта паўтонаў, паўценяў. Як дамінантнае рашэння кожнай залы ў экспазіцыі. Сам Максім Багдановіч і ў паэзіі быў жывапісцам.

Дзень памяці паэта ўшаноўваюць у Бtларусі штогод 25 траўня, калі Максім Багдановіч адышоў у іншасвет ў Ялце, дзе і быў пахаваны.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск