„Па слядах шляхетнага роду Шаняўскіх”



„Па слядах шляхетнага роду Шаняўскіх” – у Паставах адбылася прэзентацыя кнігі Чаславы Вілейта. У ёй яна распавяла пра гісторыю свайго трохсотгадовага роду, вывучэннем якога займалася напрацягу некалькіх год.

Як кажа Часлава Вілейта, напісаць кнігу быў наказ яе продкаў бацьку. Але яму гэта зрабіць так і не ўдалося, таму жанчына вырашыла выканаць запавет родных:

– У мяне ж род шляхетны Шаняўскіх, хаця ў мяне бацька з Падсвілля. У Шчаўкунах мае дваюрадныя дзяды. На Полаччыне ў нас было шэсць двароў: Вушачы, Чарневічы, Селішчы, Янова, Юшкава. Вось там гэта было майго прапрадзеда. Я да 15-га стагоддзя раскапала ўвесь свой род. Два тыдні адпрацавала ў архіве ў Вільні і напісала першую кнігу.

Гэтая першая кніга былой настаўніцы і грамадскай актывісткі з Пастаўшчыны, якая пабачыла свет. Далей у яе планах зрабіць працяг гісторыі свайго роду і асабістага жыцця пад назвай „Праўда горкая, мана салодкая”. А агульную назву сваёй дылогіі яна хоча даць „Існасць моцы чалавека”.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя