Па „Старонках гісторыі польскай дыпламатычнай службы”



На польскім стэндзе XXVI Менскай міжнароднай кніжнай выставы прэзентавалі кнігу дыпламата Аляксандра Васілеўскага «Старонкі гісторыі польскай дыпламатычнай службы 1918-1939. Эканамічная дыпламатыя».

Гаворыць аўтар:

– Я гэтай кнігі не пісаў, ведаеце. Гэтую кнігу напісалі мае калегі сто гадоў таму, якія з нуля стваралі польскую дыпламатыю. Стваралі эканамічную службу польскай дыпламатыі. Шмат-шмат гадоў таму, калі я працаваў у Пецярбургу, прыйшла ідэя: слухай, вось ты ў горадзе, дзе было польскае консульства, куды яшчэ ў сямнаццатым стагоддзі прыязджалі польскія паслы. Зрабі што-небудзь і захавай памяць.

На прэзентацыі кнігі мадэратарам выступіў беларускі гісторык Аляксандр Вялікі. Былі агучаныя малавядомыя факты пра дачыненні БССР і Другой Рэчы Паспалітай ў міжваенны час.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск