Пабачыла свет кніга пра Гародню Андрэя Чарнякевіча
“Памяць пра Гродна” – так называецца біяграфічная кніга, прысвечаная гарадзенцам, якія жылі ў міжваенным часе. Гэта напамін пра іншы свет, у якім жыла Гародня ў першай палове мінулага стагоддзя, – кажа аўтар кнігі, гісторык Андрэй Чарнякевіч:
– Шмат у каго з тагачасных гарадзенцаў біяграфіі заканчаюцца датай канца 30-х – сярэдзінай 40-х гадоў. І гэта вызначальна. Гэта мяжа не толькі ў іх жыцці, але і ў жыцці горада. Іншая справа – гэтая мяжа была рознай у розных асобаў. Але гэта напэўна была дата, пасля якой жыццё ўсіх без выключэння гарадзенцаў паточылася іншай каляінай. У кагосьці гэта адразу была драма. У кагосьці гэтае трагічнае наступства адбылося трошкі пазней у часе, але напэўна гэта была мяжа.
У выданні сабраны біяграфіі больш як тысячы прадстаўнікоў гарадзенскай эліты. Кніжка прэтэндуе на энцыклапедыю, хоць, як уважае аўтар, – патрабуе дапаўненняў.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя