Пабачыла свет новая кніга Алеся Аркуша



Рыхтуюцца прэзентацыя новага рамана літаратара і выдаўца, нашага рэдакцыйнага калегі Алеся Аркуша. Кніга пад загалоўкам “Мясцовы час” выйшла ў адноўленай выдавецкай ініцыятыве “Полацкае ляда” і вяртае чытача да падзей на Полаччыне ў канцы 80-х – пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі адбываліся значныя культурніцкія падзеі. Сярод герояў – Сяржук Сокалаў-Воюш, Уладзімір Арлоў, Вінцэсь Мудроў, Юра Гуменюк ды іншыя вядомыя асобы.

Расказвае аўтар:

–  Сам раман напісаны ў жанры нон-фікшн – гэта непрыдуманая літаратура, гэта калі мастацкім чынам апрацоўваецца абсалютна рэальная фактура, абсалютна рэальныя героі, абсалютна рэальныя падзеі. Гэтая кніга напісана вельмі блізка і падобна да майго першага рамана “Палімпсэст” у тым сэнсе, што там выкарыстаны эпісталярныя рэчы – гэта лісты, лісты Юры Гуменюка, Славаміра Адамовіча, Ігара Сідарука.

Ужо запланаваны шэраг прэзентацый кнігі Алеся Аркуша ў Польшчы, у прыватнасці, у Познані, Варшаве і Беластоку, а таксама ў Беларусі, у родным для аўтара Полацку і Менску. У сталіцы рыхтуецца вялікае мерапрыемства, на якое арганізатары плануюць “выцягнуць” з Нямеччыны лідара гурта “Мясцовы час” Алеся Кузьміна.

150164_283432795200745_8900003026214866821_n

10411272_283432701867421_5054320797310380836_n

10801980_287793184764706_4915827296659755066_n

Слухайце поўны гук у далучаным гукавым файле.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Алеся Аркуша